У выставачным комплексе музея-майстэрні Азгура надоечы адкрылася выстава мастачкі Надзеі Хмыль «Вельмі прыемна, Надзя».
Дата: да 27 кастрычніка
Месца: выставачны комплекс музея-майстэрні Заіра Азгура, зав. Паўночны 15 А-У, Мінск
Яна прысвечана інтраспекцыі, пошуку ідэнтычнасці, праблеме інтэрсуб’ектыўнасці, праблеме Іншага.
Спадарыня Надзея — мастачка-постканцэптуалістка, якая выкарыстоўвае ў сваім мастацтве разнастайныя медыумы: малюнкі, фатаграфіі, мультымедыйныя аб’екты, рэдзі-мэйды і г.д. Выставе ўласцівая камернасць, інтымнасць.
Мастачка смела дзеліцца асабістым, спадзеючыся на нашу спагадлівасць.
Мастачка пытаецца: што ёсць я? з чаго я складаецца? што ёсць каханне? як сталее чалавек?
Надзея і не імкнецца даць канчатковыя адказы, — яна запрашае асэнсаваць гэтыя пытанні разам з ёй, паглыбіўшыся ў яе мастацтва.
Куратар — Ілля Падалка.
Звярніце ўвагу на адрас выставачнага комплекса!
Квіткі — 6 рублёў, 4 і 2,5 рублі — льготныя.