Выстава Рамана Аксёнава «Напачатку былі толькі словы» ў Мінску

07.10.2024 - 27.10.2024 17:30 - 19:00 AV Art Gallery (вул. Рэвалюцыйная, 17) Бясплатнае
 

У панядзелак, 7 кастрычніка, у AV Art Gallery адкрываецца выстава Рамана Аксёнава «Напачатку былі толькі словы».







Дата: 7 кастрычніка

Час: 17.30

Месца: AV Art Gallery, вул. Рэвалюцыйная, 17, Мінск




Раман Аксёнаў — мастак-постканцэптуаліст, які працуе з карцінай, перформансам, інсталяцыяй, відэа, рознымі візуальнымі практыкамі. 


На выставе «Спачатку былі толькі словы» мастак паказвае серыю карцін; некаторыя з іх выкананы з дапамогай штампаў з фразамі, а ў некаторых штамп суседнічае з традыцыйнай кісцевая тэхнікай. 

Адбіткі штампаў ператвараюцца ў выяўленчыя формы або суседнічаюць з выяўленчымі формамі. 

Такім чынам мастак падвешвае выяўленчае (візуальнае) і моўнае. Што калі, як сцвярджалі філосафы-структуралісты, законы свету падобныя да законаў мовы (зрэшты, філосафы-постструктуралісты абвінавацілі структуралістаў у анталагізацыі структуры)? 

Якое ж тады месца візуальнай перцэпцыі, хоць ніхто не стане прымяншаць яе велізарнае значэнне (варта ўспомніць хоць бы фенаменалагічную філасофію Морыса Мерла-Понці)? 

Мастацтва, якое звяртаецца да вока, па сцвярджэнні іншых тэарэтыкаў, здольна паказваць нерэпрэзентаванае ў мове. 

Усё гэта праблематызуе мастак, запрашаючы нас да філасофскага сузірання, аднак, у адрозненне ад філасофіі, інструментам якой з’яўляецца мова, Аксёнаў прапануе нам інкруставаны мовай пачуццёвы жывапіс. 






Вам можа быць цікава

Літаратурнае чаяванне ў Мінску

23.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт Аляксея Жбанава ў Мінску

24.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Азгура, 8)

Калядны стэндап на беларускай мове ў Варшаве

25.12.2025 (19:00 - 20:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Беларускі стэндап ва Уроцлаве

28.12.2025 (18:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ