У чацвер, 17 кастрычніка, у музеі-майстэрні Азгура адкрываецца выстава скульптур Васіля Антановіча «Музы».
Дата: 17 кастрычніка
Час: 18.00
Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск
У экспазіцыі — серыя пачуццёвых і паэтычных кампазіцый аўтара, створаных у 90-х і 2000-х гадах.
У працах Антановіча муза паўстае не як абстрактнае паняцце, а ўяўляе сабой сутнасць, канкрэтную выяву, з якой скульптур вядзе дыялог.
Гэта сукупнасць імкненняў, успамінаў і пачуццяў, з якімі мастак датыкаецца ў сваім творчым працэсе.
Васіль Антановіч (1950-2012) — аўтар твораў у станковай і манументальнай скульптуры.
Працуе выстава да 17 лістапада.