Выстава беларускай мастачкі Ніны Маргаевай «Крок насустрач» у Варшаве

15.10.2024 - 22.10.2024 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (вул. Foksal 11) Бясплатнае

15 кастрычніка 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё выставы Ніны Маргаевай «Крок насустрач». Працы мастачкі адлюстроўваюць глыбокі погляд на штодзённае жыццё, ператвараючы звычайныя пейзажы, простыя формы і прадметы паўсядзённасці ў знакі асабістых перажыванняў і эмоцый.


Дата: з 15 па 22 кастрычніка 2024 года

Час: аўторак — пятніца: 16:00–20:00, субота — нядзеля: 12:00–20:00
Панядзелак — выходны

Месца: Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава, Польшча

«Крок насустрач» — спроба трапіць у свет, дзе кожная рэч можа стаць правадніком у глыбіню чалавечых пачуццяў. Выяўляючы штодзённыя рэчы, напрыклад, крэсла ці куток пакоя, Ніна паказвае, як звычайнае робіцца люстэркам унутраных перажыванняў. У працах мастачкі колер і форма граюць ключавую ролю: цёплыя і халодныя адценні змяняюць настрой у залежнасці ад таго, як доўга глядач узіраецца ў выявы. Гэтае сузіранне, гэтая цішыня, што ўтварае ўнутраны рух, — асноўны матыў яе творчасці.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займае серыя «Жыццё на пятым паверсе», у якой мастачка адлюстроўвае лёгкасць і складанасць штодзённасці. У абмежаванай прасторы пяціпавярховых кватэр паўстаюць элементы самоты і ізаляцыі, і праз гэтыя вобразы глядач атрымлівае магчымасць асэнсаваць уласныя думкі і эмоцыі. Шматслойныя каляровыя пераходы і мяккасць пастэлі перадаюць пульс жыцця, схаваны за цішынёй статычных аб’ектаў.

Таксама ў экспазіцыі дэманструюцца працы з серый «Баранавічы» і «Палюбіць Варшаву за 100 дзён», якія выходзяць за межы інтэр’ерных выяў і звяртаюцца навонкаві, да свету прыроды і архітэктуры. У гэтых творах мастачка даследуе пульсацыю жыццёвай прасторы не праз фатаграфічную дакладнасць, а праз адчуванне, колер і форму. У гэтых працах горад і прырода робяцца люстэркам людскіх унутраных станаў і разважанняў.
На выставе можна будзе падтрымаць мастачку* і набыць яе працы.

Адкрыццё адбудзецца 15 кастрычніка а 19:00.

Выстава ладзіцца пры падтрымцы Беларускай Рады Культуры. Праз далучэнне СМІ і вядомых творцаў да акцыі Рада працягвае збор сродкаў на дапамогу мастачцы да 15 кастрычніка ўключна. Усе данаты будуць перададзеныя Ніне для пакрыцця медыцынскіх выдаткаў і аплаты дапамогі.

*У студзені 2023 года ў Ніны Маргаевай быў выяўлены бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — рэдкае, невылечнае захворванне, якое паступова абмяжоўвае рухальную актыўнасць і патрабуе сталай медыцынскай падтрымкі.



Вам можа быць цікава

Сустрэча «Беларусь! Мова ≠ ідэнтычнасць?» у Хайдэльбергу

03.07.2025 (18:00 - 22:00) Interkulturelles Zentrum, Altes Tabakmuseum (Bergheimer Str. 147)

Сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай у Лодзі

06.07.2025 (13:15 - 18:00) касцёл св. Ёзафа (Ul. Ogrodowa 22)

Купальская імпрэза «Ой, рана на Івана...» у Гомелі

06.07.2025 (15:00 - 20:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ