У галерэі «A&V Art Gallery» адкрылася выстава Сямёна Маталянца «Перадапошняе каханне Міці Махнарылава».
Месца: галерэя «A&V Art Gallery», вул. Рэвалюцыйная, 17, Мінск
Міця Махнарылаў — альтэр-эга Сямёна Маталянца, сучаснага беларускага мастака, які жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу, аднаго з лідэраў гурта PARAZIT.
На выставе прадстаўлена серыя з сямі буйных жывапісных палотнаў, напісаных алеем, што само па сабе дастаткова класічная і пераканаўчая форма.
Але тое, што можа дазволіць сабе Міця Махнарылаў, не можа дазволіць Сямён Маталянец. Таму мы назіраем своеасаблівую мастацкую гульню, дзе ўзнікае амбівалентнасць аўтарскага выказвання.
Балансуючы паміж крытычным выказваннем Сямёна Маталянца і патэнцыяй да агрэсіўнага і дзікага ў стылі Міці Махнарылава, аўтар у некаторым родзе дыялектычна раскрываецца, адбываецца зняцце супярэчнасцяў.