Бута перформанс Ірыны Ануфрыевай VOID

06.11.2013 19:00 - 21:00 ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58, к.6 ( праход праз вул. П.Броўкі), далёкі пад’езд, 2 паверх)) Бясплатнае

Бута перформанс Ірыны Ануфрыевай VOID

Танец і харэаграфія: Ірына Ануфрыева (Беларусь / Швецыя)

Кампазітар, “Schrei 27”: Дыяманда Галас (ЗША)

Візуальны дызайн: Йоана Бодзек (Швецыя)

У гэтай працы Ірына Ануфрыева даследуе ўразлівасць любой жывой істоты, пастаўленай на грань свайго існавання, істоты, якая сутыкаецца з рэальнасцю і праяўляе сябе ў экстрэмальнай сітуацыі. Катаванне, ізаляцыя, траўма, фізічнае знясіленне, посттраўматычны стан, ўспаміны, якія пераследуюць з мінулага − з’яўляюцца тэмамі гэтай працы.

Schrei 27” была напісана Дыямандай Галас для аднаго голасу. Галасавыя партыі запісваліся з выкарыстаннем прынцыпаў кальцавой мадуляцыі і акустычнага эфекту Дэлея (затрымкі), каб далей праігрывацца ў квадрафанічнай схеме. Гэтая праца ўпершыню кампазітарам была прадстаўлена гледачу ў поўнай цемры ў Нью-Ёрку ў 1996 годзе.

Выкарыстанне Ірынай Ануфрыевай “Schrei 27”  для яе перформансу VOID робіць мне вялікі гонарЯе трагічны твар дэфармаваны альбо застыў ад трасфармацыі, нанесенай ёй − жаху, сведкамі якога мы не былі. Траўма, заразілая яе, − гэта пульсавалы шнар”. Дыяманда Галас

Касцюм для VOID зроблены з частак для японскага кімано і з’яўляецца працягам Ki — mono Reconstruction Project, над якім Йаана Бодзекпрацуе з 2010 года.

Пры падтрымцы Längmanska kulturfonden. Асаблівая падзяка Таццяне Арцімовіч, Маціясу Весцеліусу і Святлане Ярковіч. Аўтар афішы Тоня Гольмант.

Квіток: 50 тыс. б.р. Інфалінія : +37529 3592360

Падзея ў facebook

Паглядзець урыўкі з перформанса можна ТУТ

Нагадваем таксама, што 8 і 9 лістапада адбудзецца двухдзённы майстар-клас Ірына Ануфрыевай “Цела і прастора. Святкаванне адзінства”. Падрабязней ТУТ.

Бута перформанс Ірыны Ануфрыевай VOID

Ірына Ануфрыева нарадзілася ў Беларусі, вучылася ў студыі тэатра “ІнЖэст” (Беларусь), была вучаніцай і танцорам SU-EN Butoh Company (Швецыя). Працуе як незалежны танцор, харэограф і мастак перформансу. Жыве ў Стакгольме (Швецыя).


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ