Новы год – свята, якога чакаюць з нецярпеннем і дзеці, і дарослыя. Ужо лунае ў паветры пах мандарынаў і яловы водар, горад мільгае рознакаляровымі гірляндамі і агеньчыкамі, пішуцца пісьмы Дзеду Марозу, выстрайваецца чарга за падарункамі – да нас прыходзіць чарадзейства! Час цудаў пачынаецца і ў Нацыянальным мастацкім музеі!
Падчас навагодніх свят музей запрашае маленькіх і дарослых аматараў мастацтва на “Ёлку ў Мастацкім”! Дзяцей чакаюць дзіўныя прыгоды Беласнежкі і яе сяброў, сустрэчы з казачнымі персанажамі і “героямі карцін”, музейныя галаваломкі, інтэрактыўныя квэсты ў выставачных залах, творчыя майстэрні, выраб навагодніх цацак і ўпрыгожванняў і шмат прыемных сюрпрызаў!
Кожны ўдзельнік атрымае падарункі ад музея і Генеральнага партнёра мерапрыемства – сеткі магазінаў тавараў для творчасці “АРТ-тэрыторыя”. А таксама будзе дзейнічаць спецыяльная прапанова ад кафэ “Культурнае жыццё” – 50% зніжка для дзіцяці на навагодні пачастунак (пры прад'яўленні білета на мерапрыемства).
Навагодняя святочная праграма праводзіцца ў вясёлай, гульнёвай форме, даступнай для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў.
Увага! Удзел у мерапрыемстве “Ёлка ў Мастацкім” ажыццяўляецца па папярэднім запісе ў адпаведнасці з раскладам:
26 снежня 2019 (чацвер) – 15:00
27 снежня 2019 (пятніца) – 13:00
28 снежня 2019 (субота) – 12:00
29 снежня 2019 (нядзеля) – 12:00
30 снежня 2019 (панядзелак) – 16:00
3 студзеня 2020 (пятніца) – 15:00
4 студзеня 2020 (субота) – 12:00
5 студзеня 2020 (нядзеля) – 12:00
Дзеці ва ўзросце 5–7 гадоў запрашаюцца толькі ў суправаджэнні дарослых.
Кошт удзелу ў мерапрыемстве для дзяцей (ад 5 да 12 гадоў) – 15 бел. руб.
Наведванне мерапрыемства для дарослых – па ўваходным білеце ў музей або карце госця НММ.
Колькасць білетаў і ўдзельнікаў абмежавана! Білеты неабходна набыць загадзя ў касе музея (у продажы з 16 снежня).
Запіс абавязковы!
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 17 220 22 87, +375 33 337 64 51