Юбілейная выстава “Леанід Шчамялёў. Жывапіс”

05.02.2018 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

05 лютага 2018 года а 17-й гадзіне
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
вул. Леніна, 20

Выстава “Леанід Шчамялёў. Жывапіс” прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі і прадстаўлена 60 жывапіснымі творамі 1960–2000-х гадоў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Музея гісторыі горада Мінска. Экспазіцыя выставы ўвасабляе 70 гадоў жыцця ў мастацтве Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва – ад пасляваеннага навучэнца да выбітнага майстра ХХІ стагоддзя, жыццё і лёс якога – прыклад выключнага чалавечага і творчага даўгалецця, стойкасці і вернасці абранаму шляху.

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў
г. Віцебску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў у пяхоце, кавалерыі, быў цяжка паранены. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1947–1952) у Л.М. Лейтмана, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953–1959) у В.К. Цвіркі. Удзельнік выстаў з 1958 г., персанальныя адбываліся з 1962 г. З 2003 г. у Мінску працуе Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва. Народны мастак Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 5 лютага, у дзень нараджэння майстра, а 17-й гадзіне.


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

19.04.2026 (19:00 - 21:00) Scena Metro (Metro Bródno 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ