У суботу, 11 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святуюць Юр’я.
Дата: 11 траўня
Час: з 14:00 да 15:30
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Юр’я — свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.
У народзе лічылася, што Святы Юрый адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае расу. З гэтага дня ўсё жывое пачынае расці з асаблівай моцай.
Цудадзейная юраўская раса забяспечвала гаспадарам дастатак: «Калі будзе раса — хопіць коням аўса».
Гаспадары ў гэты дзень першы раз выганялі статак на поле, здзяйснялі рытуальныя абыходы сваёй нівы, вадзілі карагоды, каб засцерагчыся ад пажараў і навальніц.
Далучайцеся да свята, каб разам паўдзельнічаць у адметных абрадах у гонар Юр’я.
Вас чакае:
Абрад першага выгану коней на поле;
Абрад традыцыйнага абыходу двароў з Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;
Гульні пастухоў;
Традыцыйныя юраўскія песні;
Майстар-клас па вырабу «лялькі-коніка»;
Майстар-клас па кавальству;
Майстар-клас па маляванцы на шкле;
Беларускія народныя гульні і забавы.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў — 6 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.