Музейная нядзеля з Броўкам у Мінску

12.05.2024 10:00 - 19:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 10 рублёў



У нядзелю, 12 траўня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі — музейная нядзеля да Дня сям’і.






Дата: 12 траўня

Час: праз увесь дзень

Месца: літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, Мінск 



На працягу ўсяго дня кожная сям’я атрымае магчымасць за адзіны квіток наведаць музей і паўдзельнічаць у гульнях для дзяцей і дарослых.



У праграме: 


Настолка «Растлумач мне, калі ласка!» дазволіць весела і цікава праверыць эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў — і добрага настрою. 


Занятак «Калі саджуся за паперу» дасць магчымасць адчуць сябе пісьменнікам мінулага стагоддзя. Вы зможаце навучыцца друкаваць на пішучай машынцы і надрукуеце вершы Петруся Броўкі. 


Настолка «Мінск вачыма Петруся Броўкі» дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі паэта і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час. 



Удзел — 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 (17) 342-09-81.






Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ