У нядзелю, 13 жніўня, падкаст «Так склалася гістарычна» і ягоная аўтарка Ганна Дзягель прыязджаюць у Віцебск, каб запісаць новы выпуск!
Дата: 13 жніўня
Час: 16.00
Месца: арт-прастора «Upgrade», Кастрычніцкая, 2, Віцебск
Будуць гаварыць з гісторыкам Філіпам Падбярозкіным, кандыдатам гістарычных навук, даследчыкам культурных кантактаў Русі і нямецкіх земляў у Сярэднявеччы, — і вы зможаце папрысутнічаць пры гэтым, даведацца шмат новага, а калі захочаце, то і задаць пытаннечкі!
Тэма — «Гандаль і паўсядзённасць XIII стагоддзя: дамова 1229 года».
Вось што абмяркуюць:
гандаль па Дзвіне ў Сярэднявеччы;
культурныя кантакты паміж беларускімі і нямецкімі землямі;
нашую першую вядомую міжнародную дамову 1229 году;
забойствы, крадзяжы і бойкі.
Уваход — 8 рублёў дарослым, 5 рублёў студэнтам.