Арт-вечар «Паглыбленне» ў Гомелі

13.08.2023 17:00 - 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4) 5 рублёў

У нядзелю, 13 жніўня, у галерэі Вашчанкі — новы арт-вечар «Паглыбленне».



Дата: 13 жніўня

Час: 17.00

Месца: галерэя Вашчанкі, вул. Карповіча, 4, Гомель 


На такіх вечарынах пад кубачак духмянай гарбаты абмяркоўваюць мастацтва. То гэтым разам пагавораць пра стылі архітэктуры

За адзін занятак даведаецеся, што адбывалася з архітэктурай на працягу цэлых 800 гадоў, чаму з’яўляліся новыя стылі, хто стаяў на чале ўсяго, навучыцеся выкарыстоўваць архітэктурныя тэрміны самастойна і яны не будуць здавацца нам «страшна незразумелымі» словамі. І абавязкова пагуляюць у адну файную гульню. 

Удзел можа прыняць абсалютна кожны, падыходзіць пачаткоўцам. 

Для ўдзелу вам неабходна толькі прыйсці ў патрэбны дзень і ў патрэбны час у карцінную галерэю, захапіўшы добры настрой.

Папярэдні запіс НЕ патрэбны.

 Кошт — 5 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Дыялог з часам» у Мінску

29.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ