Фэст «Nefiltravanae kino» адмянілі ў Беларусі, але ён пройдзе ў Вільні

3 траўня ў крэатыўнай прасторы Create Cuture Space адбудзецца прагляд беларускіх фільмаў з праграмы IX фестывалю нефільтраванага кіно.

У Мінску Міжнародны фэст кароткаметражных фільмаў павінен быў прайсці 24-26 сакавіка, але без тлумачэння прычынаў быў адменены.

Спіс фільмаў, што ўдзельнічаюць у паказе:

«Аднойчы была Зямля» (рэж. Кірыл Халецкі)

ziamlia.png

«Мікалай» (рэж. Уладзіслаў Санаценка)

mikalai.jpg

«Ціхаходкі: Damage Supressor» (рэж. Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая)

cihahodki.jpg

«Смеццевая галава» (рэж. Юрый Сямашка)

garbagehead.jpg

«Патэнцыял» (рэж. Кандраценка Вераніка)

potenc.jpg

«Клаўстрафобія» (рэж.Валеры Карышаў)

claustro.jpg

«Палон» (рэж. Рыта Ціхановіч)

palon.jpg

Агульны працяг праграмы — 87 хвілін.

Фільмы суправаджаюцца ангельскімі субцітрамі.