Дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Познані

21.06.2026 15:00 - 17:00 «Dom Książki» (ul. Gwarna 13A) Бясплатнае
21 чэрвеня адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі «Будзьма беларусамі» у Познані. Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч.

Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага

  • Што такое шляхта? 

  • Як і за кім «панове» ваявалі? 

  • Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? 

  • Як выхоўвалі дзяцей? 

  • Як зараблялі грошы? 

Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?..

Уваход вольны.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Канцэрт Дашы Мароз-Хідашэлі ў Тбілісі

19.06.2026 (20:00 - 22:00) лютэранская кірха (15 Terenti Graneli Street)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

20.06.2026 (11:00 - 13:00) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ