24 студзеня у мінскай школе № 23 (вул. Панчанкі, 56) перад навучэнцамі выступяць паэт Глеб Лабадзенка, музыка Яўген Валошын і бард Таццяна Беланогая. Будзе прэзентаваная кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” — 112 вясёлых малюнкаў пра цяжкасці беларускай мовы. Яўген Валошын і Таццяна Беланогая падчас сустрэчы прэзентуюць сваю творчасць. Выступ адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.