• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
01.07.2022 | Музыка Беларуская мова Беларусы свету

Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча

Зміцер Наркевіч — бас-гітарыст гурта Relikt адмыслова для budzma.org падзяліўся сваім топам беларускіх песень розных часоў.


photo_2022-07-01_16-32-26.jpgФота: Кірыл Чычэліс

1. ULIS — «Цягнік на Нясвіж»

ЗН: У гурта ULIS шчыльная канцэнтрацыя класных песень. Мы нават ўзялі дзве для нашага новага альбома «Byli, Jość, Budziem». Гэта кампазіцыя вяртае мяне ў дзяцінства, хаця тэкст яе зусім не дзіцячы, ды я пачуў яе ўжо ў сталым узросце. Нясвіж — гэта любы мне горад, дзе я правёў значную частку жыцця, там жыве шмат сваякоў, сяброў дзяцінства. Ён вельмі змяніўся з тых часоў, калі я там жыў. Але дагэтуль там няма чыгункі. Мне падаецца, што гэта ў нейкім сэнсе добра, бо лепш ёй заставацца вобразам у песні, каб не разбураць восеньскую цішыню ў парку ля палаца гукамі цягнікоў.

2. Народны альбом — «Простыя словы»

ЗН: Для мяне гонар, што быў хоць крышачку, але асабіста знаёмы з Міхалам Анемпадыставым. Яго добрае стаўленне да творчасці Relikt — каштоўная высокая адзнака для нас. Ніколі не будзе лішнім узгадаць асобу спадара Міхала ды хаця б гэту песню на яго верш. «Простыя словы» яднаюць, робяць на душы цёпла і ўтульна. Дзякуй, за творчасць, даследаванні, цікавыя размовы, парады. Я вельмі шкадую, што больш не будзе сустрэч.

3. Крама — «Падае дождж»

ЗН: Спачатку ты падлеткам набываеш касеты гурта «Крама» ды ходзіш на яго канцэрты. Потым працуеш час да часу на выступах «Крамы» ў «Графіці» ды знаёмішся з музыкамі. Пасля выступаеш з імі на адной сцэне на фэстах, бярэш колькі ўрокаў бас-гітары ў спадара Ванькевіча. Зараз яшчэ зрабілі два знакавых каверы на «Бонду», што дала пазней пачатак «Краме». Усіх падзей, шчыра кажучу, не ўзгадаю і баюся, што забыўся на нешта важнае. Увогуле мне падабаецца, як лёс зводзіць з удзельнікамі гурта.

Песня «Падае дождж» — адна з улюблёных з альбома «Хавайся ў бульбу». На ёй вакал Ігара Варашкевіча неяк асабліва чапляе сваім лірычным тэмбрам, мелодыяй. Класны гурт і я вельмі рады, што ён зараз існуе ды выпускае альбомы.

4. Троіца — «Чамбор»


ЗН: Мне даспадобы такая трансфармацыя народнай песні, як і ў іншых творах Троіцы. Ствараецца медытатыўнасць, якая на нейкім містычным узроўні звязвае з нашым мінулым, фальклорам, краявідамі. Гармонія ў кожным інструменце, у кожнай дарожцы вакалу — нібыта зачароўваешся гукамі беларускай прыроды.

5. Песняры — «Малітва»

ЗН: Не магу слухаць яе без эмоцый. Геніяльны твор, які не кране толькі абыякавага.

Чытайце яшчэ:

Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё)


Бубнач гурта Relikt Алесь Дземідзенка: «Мы — беларусы — такія як ёсць. Іншых не будзе. Трэба лаяльней ставіцца адно да аднаго»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM