У пятніцу, 30 жніўня, у галерэі «Арт Фабрыка» адбудзецца экскурсія па фотавыставе «Нам засталася спадчына» ад яе аўтарак.
Дата і час: 30 жніўня ў 19.00
Месца: галерэя «Арт Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск
На сустрэчы распавядуць менавіта пра праект: як ён развіваўся, як звычайна праходзіць падрыхтоўка да здымкаў і якія цікавыя (а часам і экстрэмальныя) гісторыі здараліся падчас здымкаў.
Нагадаем, фатографкі на працягу некалькіх гадоў даследуюць і адлюстроўваюць прыгажосць і трагедыю закінутых сядзібаў, палацаў і храмаў па ўсёй Беларусі ў рамках праекта «Спячая Спадчына».
Выстава дае магчымасць убачыць і асэнсаваць прыгажосць будынкаў, іх месца ў гісторыі і важнасць для нашай культуры.
Праект iснуе з 2022 года, і адзнята амаль 26 мястэчак.
Кошт удзелу — 15 рублёў. Запісвайцеся праз дырэкт праекта.
Працуе выстава да 10 верасня.