У суботу, 31 жніўня, у музейным комплексе «Заслаўе» ладзяць куратарскую экскурсію па выставе гуміарабікавай фатаграфіі «Паслядоўнасць часу».
Дата і час: 31 жніўня ў 12.00
Месца: Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе
Будзе і сустрэча з аўтарамі.
У экспазіцыі — творы Дзмітрыя Кульпановіча, Анатоля Дрыбаса і Віталя Ціхамірава: дзівосныя пейзажы, дакументальныя здымкі, партрэты.
Творчы калектыў, аб’яднаны любоўю да «нестандартнай фотатэхнікі», і сёння захоўвае ды развівае, стварае штось новае, нечаканае, захапляльнае.
Вы пазнаёміцеся з працамі, створанымі з дапамогай нейрасетак і надрукаваных у гумойле — эклектыку, якая грунтуецца на міксе сучасных тэхналогій і тэхнікі фотадруку XIX стагоддзя.
Удзел — па квітку ў музей.