Адкрыццё выставы “У краіне васільковых сноў”

13.04.2017 12:00 - 12:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Да 125-годдзя Максіма Багдановіча ў эстонскіх школах і культурніцкіх установах быў праведзены шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў па папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры. Свае ўражанні ды інтэнцыі дзецям было прапанавана аформіць у выглядзе мастацкіх работ. Лепшыя і самыя цікавыя з іх будуць прадстаўлены Вашай увазе ў музеі паэта.

Калі Вы хочаце пабачыць Максіма Багдановіча вачыма эстонскіх падлеткаў, даведацца пра беларуска-эстонскія культурны сувязі і праекты,- ласкава запрашаем Вас 13 красавіка а 12 гадзіне наведаць Літаратурны музей Максіма Багдановіча!

Чакаем!!!

Уваход вольны.

Адрас: вул. Багдановіча, 7а

Тэлефон для даведак: 334-42-69


Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Батлейка пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў Мінску (7+)

15.05.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Ноч музеяў у Азярцы

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ