Закрыўся Беларускі пластычны тэатр «ІнЖэст»

18-га траўня яму мусіла споўніцца 45 гадоў, піша «Еўрарадыё».

Scena sa spiektaklia teatra «InŽest»
Сцэна са спектакля тэатра «ІнЖэст», архіўнае фота / Еўрарадыё

«Тэатр, на жаль, афіцыйна больш не існуе. У красавіку канчаткова вывезлі дэкарацыі», — расказвае адзін з яго ўдзельнікаў. Шматгадовы кіраўнік праекта Вячаслаў Іназемцаў цяпер жыве ў Японіі.

У ліпені 2020-га акторы «ІнЖэста» запісалі відэазварот, у якім казалі пра зменнасць улады і сумленныя выбары. У 2021-м тэатру забаранілі выступаць у Беларусі, у 2024-м у яго адабралі памяшканне. Так дзяржава крок за крокам знішчыла яшчэ адзін унікальны культурніцкі праект.