Выставы
Канец: 30.04 (23:00)
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча
Ашмяны. Выстава “Гама натхнення” Уладзіміра Бізюка
Пачатак: 30.04 (16:00)Канец: 30.04 (23:00)
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча
(Ашмяны, вул. Савецкая, 128)
30 красавіка а чацвертай гадзіне дня адкрыецца выстава “Гама натхнення” Уладзіміра Бізюка. Яна будзе працаваць да лета.
На ёй прадстаўленыя пейзажы Ашмяншчыны.
Уладзімір Бізюк – самадзейны мастак, працуе дырэктарам школы-інтэрната ў Ашмянах. Па спецыяльнасці фізік.
Як адзначае навуковы супрацоўнік Ашмянскага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча Ірына Бусловіч, Уладзімір Бізюк па прафесіі фізік, а ў душы – лірык.