ПАДЗЕЯ ДНЯ: Дзень Волі ў Брусэлі

19.03.2024 18:00 - 22:00 Yehudi Menuhin Area Бясплатнае


У аўторак, 19 сакавіка, Дзень Волі святкуюць у Еўрапарламенце ў Брусэлі.





Дата: 19 сакавіка

Час: з 18.00 (час мясцовы)

Месца: Yehudi Menuhin Area, Брусэль



 У праграме:


18.00 — «Я не баюся, хай яны баяцца» — адкрыццё выставы, прысвечанай Алесю Бяляцкаму (Yehudi Menuhin, PHS паверх 2). 

Выстава распавядае пра жыццёвы шлях і пакліканне праваабаронцы, асуджанага на 10 гадоў зняволення па палітычных матывах. 

Гэтая выстава прысвечаная цяжкай паслядоўнай барацьбе беларускага праваабаронцы за дэмакратычныя каштоўнасці — ад студэнцкага руху да Нобелеўскай прэміі міру.


19.00 — спектакль «Паслядзяцінства» ад Беларускага Свабоднага Тэатра (Yehudi Menuhin, PHS паверх 1). 


Спектакль распавядае пра жыццё і праблемы беларускіх і ўкраінскіх падлеткаў-уцекачоў. Ролі ў ім выконваюць студэнты тэатральнай школы Free Artist у Варшаве. 


Удзел у мерапрыемствах выключна па рэгістрацыі. 



Беларускі Дом у Варшаве — адзін з арганізатараў святкавання. Калі Вы хочаце прыняць удзел, пішыце на мэйл info@belaruskidom.eu, вам дашлюць спасылку на рэгістрацыю.






Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

18.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ