Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 20:00 - 22:00 Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21) 30 BYN
21 траўня, у чацвер, у берасцейскім акадэмічным тэатры драмы ў межах гастроляў гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра граюць спектакль «Чорт і баба» паводле Францішка Аляхновіча.

П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — гэта камедыя-жарт, у якой праз жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю.

Галоўныя героі — не простыя баба і чорт, а напарнікі, якія заключылі дагавор, каб пасварыць паміж сабой маладых. Але ці змогуць яны выканаць гэтую ўмову?

Спектакль імерсіўны і інтэрактыўны! Кожны зможа стаць часткай нашага дзеяння. Добры настрой, гумар і жаданне паўдзельнічаць у спектаклі — абавязковыя ўмовы для яго наведвання.

Рэжысёркі-пастаноўшчыцы — Аксана Машынкова, Вольга Багдановіч.

Мастачка-пастаноўшчыца — Ірына Шабаценка.

Кампазітар — Арцём Багдановіч.

Музычнае афармленне, аранжыроўка — Анатоль Кандыба.

Балетмайстар — Яўгеній Якуш.

Квіткі коштам ад 30 рублёў шукайце ў касе тэатра, у распаўсюджвальнікаў альбо па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Майстар-клас «Традыцыйныя павукі» ў Мінску

10.05.2026 (15:00 - 17:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ