У прасторы «Вершы» працягваюцца івэнты ў межах pop-up store беларускіх мастакоў.
Дата: 5 чэрвеня
Час: 20.00
Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск
У панядзелак, 5 чэрвеня, тут творчая сустрэча з фатографам Вадзімам Качанам.
Аўтар пакажа пакараныя здымкі, зробленыя не толькі ў стужкавую эпоху, 1980-я гады, але і ў сучасную лічбавую эру.
«Я раскажу пра іншую фатаграфію і пакажу яе на экране. Будзе прадстаўлена каля дзвюхсот прац. Гэта будуць фатаграфіі, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць не ў звыклым сэнсе — тое, што мы бачым вакол сябе — а здымкі маіх фантазій, перажыванняў, разважанняў, тое, што нельга пакратаць. Часам іх рабіў я, а часам яны з’яўляліся з нічога: ад святла і ад часу», — кажа спадар Вадзім.
Кожнага, хто прыйдзе, чакае паштоўка на памяць аб сустрэчы.
Уваход — donation ад 5 рублёў, рэгістрацыі не патрэбна.