Беларускі вечар у Франкфурце-на-Майне

10.06.2023 17:00 - 21:00 (Am Wiesenhof 76a) Бясплатнае

Kulturverein Belarus e.V. рады запрасіць на сустрэчу беларусаў і ўсіх каго цікавіць тэма Беларусі ў рамках праекта «Беларускія вечары на паўднёвым захадзе Германіі».


Дата: 10 чэрвеня
Час: 17:00
Месца: Erlebenskirche St. Johannes, Am Wiesenhof 76a, 60529 Frankfurt-Goldstein

Kulturverein e.V. падрыхтаваў насычаную праграму:

Змiцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» — 67 інтэрв’ю, якія рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук правёў у межах праграмы «Ідэя Х». Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. 

Дыскусант — Павел Старавойтаў.

Канцэрт — Alexander Pomidoroff — Лiдара гуртоў «Помидор/OFF» i  «Пьяныя гости» i ўладальнiка беларускай Рок-Кароны 2011.

Алесь Пiлецкi фотажурналіст T*T.b*, Delfi, Р*ды* Св*бод*, Onliner, Ukrainer, ды іншых маштабных выданняў, намінант FotoPress 2019 прадставіць сваю фотавыставу, якая прысвечанай беларускім падзеям «Беларусь — 2020, гэта не толькі Менск»



Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Znich у Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Альгерд Бахарэвіч у Таліне

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Эстонскі саюз пісьменьнікаў (Harju tn 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ