Беларускія танцы на моры ў Гданьску

04.06.2023 18:00 - 20:00 пірс у Бжэзьна Бясплатнае

У нядзелю, 4 чэрвеня, беларусы Гданьска выбіраюцца танчыць беларускія традыцыйныя танцы на мора-морачка!



Дата: 4 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: пірс у Бжэзьна (на мапе — тут), Гданьск


Толькі ўявіце: дуда, скрыпка, дзеўкі, мальцы... — ды на вольным паветры і з прыгожым пейзажам!

Паколькі на моры рэзка становіцца халодна каля 19.00, а таксама таго, што гэта першая спроба ў дадзеных геаграфічных і кліматычных умовах, працягласць танцаў пакуль непрадказальная. Таму НЕ СПАЗНЯЙЦЕСЯ!

Сугравальныя/ахаладжальныя напоі захапіце з сабой.


Уваход вольны. Ахвяраванні ў капялюшык дужа вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ