Купалаў фэст у Радашковічах

10.07.2022 10:00 - 14:00 касцёл Найсвяцейшай Тройцы (вул. Полацкая, 8) Бясплатнае

10 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах адбудзецца традыцыйны Купалаў фэст.



Дата: 10 ліпеня

Час: з 10.00

Месца: касцёл Найсвяцейшай Тройцы, вул. Полацкая, 8, Радашковічы, Маладзечанскі раён 


У 140-ю гадавіну з дня нараджэння Янкі Купалы яго памяць ушануюць у радашковіцкім касцёле, дзе ён быў ахрышчаны.


Фэст, як звычайна, распачнецца святой Імшой а 10-й гадзіне. Яе ўдзельнікі памоляцца аб вечным жыцці для Яна Луцэвіча — славутага паэта Янкі Купалы.


Пасля Эўхарыстыі будзе музычная праграма з класічных твораў. Падчас Імшы і музычнай часткі фэсту ў касцёле будзе гучаць цалкам адноўлены арган ХІХ стагоддзя.


Пробашч радашковіцкай парафіі ксёндз канонік Юры Быкаў ад імя мясцовых вернікаў, купалавых землякоў, запрашае ўсіх ахвотных супольнай малітвай ушанаваць памяць песняра.







Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ