У сераду, 16 ліпеня, у Ляйпцыгу адбудзецца сустрэча з з доктаркай Юніс Блаваскунас, дацэнткай антрапалогіі і экалагічных даследаванняў у каледжы Уітмана «Белавежская пушча: рух праз памяць, палітыку і экалогію».
Больш за 20 гадоў яна прысвяціла даследаванню палітыкі захавання прыроды ў запаведніках Усходняй Еўропы, асабліва ў Белавежскай пушчы ў Польшчы.
Яе мэта — дапамагчы людзям, якія ахоплены канфліктамі ў галіне аховы прыроды, лепш зразумець сябе, тых, з кім яны канфліктуюць, і глабальна ўзаемазвязаны свет, які з’яўляецца асновай гэтых канфліктаў.
Спадарыня Юніс з’яўляецца аўтаркай кнігі «Foresters, Borders and Bark Beetles: The Future of Europe’s Last Primeval Forest» (2020) і прадзюсаркай і рэжысёркай дакументальнага фільма «Black Stork White Stork» (2014).
Сустрэча будзе праходзіць на ангельскай мове.
Уваход вольны.