Выстава і майстар-клас Наталлі Грабёнкінай у Вільні

31.08.2024 - 01.09.2024 19:00 - 19:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 10 еўра


У суботу, 31 жніўня а 19-й, у CreateCulture Space адкрываецца выстава Наталлі Грабёнкінай «Sounds and rustles». А на наступны дзень, 1 верасня а 16-й, спадарыня Наталля запрашае на майстар-клас па калажы.






Дата і час: адкрыццё — 31 жніўня ў 19.00; майстар-клас — 1 верасня ў 16.00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 




На выставе вы ўбачыце цыкл прац, які складаецца з шаўкаграфій і скетчаў.


«Гэтая выстава-даследаванне — як паход у лес. Яна поўная невядомага, але ўсё ж выводзіць гледача ў цёплую, утульную хату. На сваім шляху, у асяроддзі дрэў, палёў і травы я сувымяраю сябе з маштабам іншага кшталту, беражліва збіраю бібліятэку складаных канфігурацый, рытмаў, фактур. Лета — жывая практыка спелых целаў і абалонак у зялёных і цёплых прасторах», — кажа спадарыня Наталля. 



На майстар-класе ж прапануюць стварыць сваю паштоўку з уяўным пейзажам. 

Калаж — тэхніка, якая дае магчымасць ствараць прастору і даследаваць узаемадзеянне кветак і формаў, не адцягваючы ўвагі на тэхніку. Нечаканыя спалучэнні колеру і фактуры самі складаюцца ў груды, палі і азёры і нязвыклай выявай дапаўняюць рэальнасць.



Уваход на адкрыццё выставы — free donation. Удзел у майстар-класе — 10 еўра. Абодва івэнта вымагаюць рэгістрацыі. То па спасылачцы.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ