У нядзелю, 24 лістапада, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць куратарскую экскурсію па выставе «Мая сям’я».
Дата і час: 24 лістапада ў 16.00
Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск
Запрашаюць на сустрэчу з вялікай сям’ёй паэта — бацькамі і цёткамі, стрыечнымі братамі і сёстрамі.
Падчас экскурсіі даведаецеся:
хто ёсць хто ў гэтай вялікай сям’і;
каго можна лічыць патрыярхам рода Багдановічаў;
які рэцэпт дранікаў перадаюць у спадчыну нашчадкі цёткі Марыі;
які элемент адзення любіла цётка Ганна;
каму дапамагаў з працай Адам Багдановіч;
хто з родных атрымаў у падарунак «Вянок» Максіма Багдановіча;
які найкаштоўнейшы экспанат з’явіўся ўжо пасля адкрыцця выставы.
Экскурсію праводзіць Ірына Мышкавец, вядучая навуковая супрацоўніца музея.
Квіткі — 5 рублёў.