Прэзентацыя кнігі Міколы Труса “Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя”

18.06.2019 16:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) Бясплатнае

18 чэрвеня 2019 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнігі Міколы Труса “Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя”.

На аснове багатага фактычнага матэрыялу, сабранага аўтарам у славацкіх і беларускіх архівах (дзяржаўных і прыватных), у манаграфіі ўпершыню панарамна асвятляецца беларуская літаратурная, грамадска-культурная прысутнасць у Чэхаславакіі, Латвіі, Польшчы 1920–1930-х гадоў, а таксама гісторыя яе вывучэння ў другой палове ХХ стагоддзя.

Месцам доўгага захавання многіх каштоўных дакументаў была Браціслава, іх зберагальніцай і незаменным кансультантам для даследчыкаў – Людміла Краскоўская (1904–1999), выпускніца Дзвінскай беларускай гімназіі (Даўгаўпілс, Латвія) і Карлавага ўніверсітэта (Прага), вядомы археолаг, шматгадовы супрацоўнік Славацкага нацыянальнага музея (Браціслава), сяброўка паэта Уладзіміра Жылкі.

Выданне з’яўляецца лагічным працягам, а таксама істотным зместавым напаўненнем “Пражскага эпісталярыя”, “Пражскага архіва”, (паняцці ўведзены Уладзімірам Калеснікам), якія прадставілі грамадска-літаратурную сітуацыю 1920-1930-х гадоў у Чэхаславакіі і Заходняй Беларусі на аснове перапіскі студэнтаў Карлавага ўніверсітэта ў Празе.

Людміла Краскоўская ліставалася з прадстаўнікамі розных пакаленняў дзеячаў нацыянальнай інтэлігенцыі, імёны якіх упісаны ў слаўныя і трагічныя старонкі гісторыі маладой Беларусі і Украіны: Антон Луцкевіч, Уладзімір Жылка, Міхась Каберац, Лявон Рыдлеўскі, а таксама Дзмітро Дарашэнка, Аляксандр Алесь, Мікола Бітынскі, Алег Ольжыч, Аксана Лятурынская, Леанід Мосендз і інш.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу розных краін, вядомыя літаратуразнаўцы, гісторыкі, літаратары.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!


Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ