У сераду, 17 красавіка, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць куратарскую экскурсію па выставн «Мілая мая Марылька», прымеркаванай да 155-годдзя з дня нараджэння Марыі Апанасаўны Багдановіч (1869-1896), маці Максіма Багдановіча.
Дата: 17 красавіка
Час: 18.00
Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск
Яе жыццё было надзвычай кароткім, але вельмі насычаным і яркім. Марыі прыйшлося зведаць страты і трагедыі, але сустрэць на жыццёвым шляху шмат людзей, якія падтрымлівалі і дапамагалі.
Асноўная ідэя выставы — паказаць жыццё Марыі Багдановіч праз яе перапіску, прычым у экспазіцыі лісты можна будзе не толькі ўбачыць, але і пачуць дзякуючы Народнаму студэнцкаму тэатру «Жывое слова».
Але шмат цудоўных гісторый пра Марыю застаецца «па-за кадрам» экспазіцыі. Іх вы і пачуеце падчас куратарскай экскурсіі, якую правядзе Ірына Мышкавец.
Квіток — 5 рублёў.
Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.