Выстава Антона Тызенгаўза «Ва ўнутранай кішэні» ў Мінску

11.04.2024 - 15.05.2024 19:00 - 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а) 7 рублёў
 


У чацвер, 11 красавіка, у галерэі ДК адкрываецца выстава Антона Тызенгаўза «Ва ўнутранай кішэні».





 Дата: 11 красавіка

Час: 19.00

Месца: галерэя ДК, вул. Герцэна, 2а, Мінск



Чаму нам сняцца сны? 

Ці існуе пакой, калі мы не знаходзімся ў ім? 

Як пераканацца, што мы бачым колеры гэтак жа, як іншыя людзі? 

Ці рэальнае наша жыццё ці гэта ўсё большая галюцынацыя? 

Куды ідзе думка, калі пра яе забываюцца? 



Рэфлексаваць на гэтыя пытанні можна датуль, пакуль яны не звядуць з глузду. 

Мастак звяртаецца да тэмы дзяцінства, ахопліваючы тэрыторыю яркай выяўленчасці і канцэптуальнага мастацтва, спалучаючы розныя матэрыялы і тэхнікі ў сваіх карцінах. 

Выкарыстоўваючы кантрасныя выявы, яркія фарбы, дзіцячыя цацкі або выпадковыя прадметы, аўтар вырывае гледача з заканамернага патоку жыцця.

 Звяртаецца да ўспамінаў з мінулага, фантазій пра будучыню, разважаючы на філасофскія тэмы. 


Выстава працуе да 5 траўня. 


Уваход — па квітку ў галерэю.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Мітынг да 6-ай гадавіны народнага ўздыму 2020 году ў Беларусі

08.08.2026 (13:00 - 15:00) Ralph Bunche Park (1st Avenue between East 42nd and East 43rd Street (Насупраць штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў))

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

08.08.2026 (13:00 - 15:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ