Выставачны праект «Аўтастопам па мемасах» у Мінску

09.04.2024 - 30.06.2024 12:00 - 19:00 Галерэя FARBA (пл. Свабоды, 8) 14р

З 9 красавіка Галерэя FARBA адкрые новы выставачны праект «Аўтастопам па мемасах».


Праект ставіць перад сабой задачу асвятліць важнасць і ўплыў інтэрнэт-мемаў на сучасную культуру. Публіцы будзе прадэманстраваная калекцыя з больш чым 100 работ, выкананых у розных тэхніках, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных мультымедыйных тэхналогій, якія не пакінуць гледача абыякавым.

Інтэрнэт-мем — гэта ідэя, вобраз, аб’ект культуры, якія хутка распаўсюджваюцца праз сацыяльныя сеткі, форумы і іншыя анлайн-платформы. Яны часта заснаваны на выявах, відэа, фразах або сітуацыях, якія становяцца папулярнымі дзякуючы іх віруснаму распаўсюджванню і перавыкарыстанню.

Час, калі інтэрнэт-мемы разглядаліся выключна як забаўляльны кантэнт, застаўся ў мінулым — яны даўно ўжо сталі неад’емнай часткай інтэрнэт-культуры. Выстава дае наведвальнікам магчымасць пагрузіцца ў захапляльны свет інтэрнет-мемаў, пазнаёміцца з іх класіфікацыяй і паспрабаваць разабрацца ў сапраўдных прычынах іх стварэння, імгненнага распаўсюджвання і ўздзеяння на грамадства.

Не менш важнай часткай экспазіцыі стануць працы сучасных беларускіх аўтараў, якія не проста дапаўняюць экспазіцыю, а дазваляюць зірнуць на з’яву інтэрнет-мема зусім пад іншым вуглом. Арганізатары таксама падрыхтавалі тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй, а кожны ахвочы зможа паслухаць падкаст па выставе проста са свайго смартфона.

Наведвальнікі змогуць не толькі пацешыцца, але і ўзбагаціць свае веды пра культурны феномен інтэрнэт-мема, без якога ўжо немагчыма ўявіць наша жыццё.

Кошт білетаў:

14 руб. — дарослыя;

12 руб. — студэнты дзённай формы навучання;

10 руб. — пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.

Дата: 9 красавіка

Час: 12.00 — 21.00

Месца: г. Мінск, пл. Свабоды, 8,  Галерэя FARBA

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне: +375 25 542 30 00


Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Ян Клапоцкі ў Мінску

26.09.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Вольскі ў Н’ю-Ёрку

24.10.2025 (19:00 - 21:00) Nublu (151 Loisaida Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ