У чацвер, 29 жніўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца куратарская экскурсія Дзіны Даніловіч па выставе «Слоўнікавы запас».
Дата і час: 29 жніўня ў 18.30
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Сучасным мастацтвам (contemporary art) прынята называць мастацтва другой паловы XX — пачатку ХХІ стагоддзя ва ўсіх яго праявах. Гэта мастацтва, у якім, на першы погляд, адсутнічаюць адзіныя прынцыпы і правілы.
Яно разнапланавае і часам залішне эгацэнтрычнае, калі не прымаць да ўвагі адзін важны кансалідальны аспект — новы погляд на свет, які ўступіў у эпоху тэхнагеннай цывілізацыі.
А такім чынам, мастак сутыкаецца з новым выклікам: з аднаго боку — гэта ўзніклыя светапоглядныя, культурныя праблемы, а з другога — раней не вядомыя магчымасці для пазнання гэтага свету і эксперыменту.
Калі яшчэ не так даўно з натхненнем прамаўлялі тэрміны «імпрэсіянізм», «супрэматызм», «сюррэалізм» і інш., то сучаснікі пачынаюць карыстацца тэрмінамі «індыджэнізм», «артывізм», «брэндалізм», актыўна папаўняючы тым самым свой слоўнікавы запас.
Папоўніць слоўнікавы запас новымі тэрмінамі сучаснага мастацтва прапануюць гледачу беларускія мастакі.
Сярод аўтараў — распрацоўшчыкі ўласных творчых канцэпцый і маладыя мастакі: Анастасія Акулава, Фёдар Бажын, Васіліса Васілеўская, Васіль Васільеў, Серафім Ганічаў, Наталля Кімстач, Сяргей Кірушчанка, Дзяніс Камароў, Сяргей Крыштаповіч, Вольга Орсік, Таццяна Савік, Ігар Юлія Цярэшка, Кацярына Цішкевіч, Аляксандр Трускоўскі, Марта Шчарбіч і іншыя.
Уваход — па квітку ў музей: 9 рублёў поўны, 6, 4 і 3 рублі льготныя.
Рэгіструйцеся па спасылцы.