Куратарская экскурсія па выставе «Якое доўгае бывае лета!» у Мінску

29.08.2024 19:00 - 20:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў


У чацвер, 29 жніўня, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць куратарскую экскурсію па выставе «Якое доўгае бывае лета!», прысвечанай летнім вакацыям Уладзіміра нашага Караткевіча.







Дата і час: 29 жніўня ў 19.00

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск 



Праз фотаздымкі, рукапісы, колкія эпіграмы, прыжыццёвыя выданні Уладзіміра Караткевіча вы ўбачыце пісьменніка рыбаком і курортнікам, краязнаўцам і даследчыкам, ваенным журналістам Ціхаакіянскага флоту і, канешне, аматарам коцікаў. 

Ды паслухаеце процьму летніх гісторый. 


Экскурсію правядзе дырэктар музея Міхал Бараноўскі. 




Квіткі — 5 рублёў. Запісу не патрэбна — проста прыходзьце. 




Выстава, нагадаем, працуе да 13 верасня.








Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ