«Мова Нанова» пра вінішка ў Кракаве

19.10.2024 18:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) 30 злотых



У суботу, 19 кастрычніка, у Кракаве — новая сустрэча «Мова Нанова». З вінішкам і пра вінішка, так-так.





Дата: 19 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў 




Абяцаюць моўныя цікавосткі, інтэрактывы і вінную дэгустацыю. Таму, калі ласачка, вазьміце з сабой бутэльку вады і келіх.

 Разбяруцца, што такое п’яная малпа і чорны певень, патлумачаць розніцу паміж паўнацелым і інтэнсіўным віном, а таксама асаблівасці тэкстуры і структуры смаку. 

У гэтым дапаможа Андрэй Алімаў, які наўпрост з Германіі прыедзе падзяліцца ведамі пра культуру віна і досведам у дэгустацыі і вывучэнні традыцый. 




Уваход — donation у 30 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ