Літаратурны клуб у Мінску абмяркуе Дударава

19.06.2025 17:00 - 18:00 сцэна Цэнтра беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44) Бясплатнае


19 чэрвеня, у чацвер, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на сустрэчу літаратурнага клуба «Вечная зямля. „Вечар“ Аляксея Дударава», прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння драматурга. ⠀



 


Вы зможаце паўдзельнічаць у абмеркаванні п’ес і паспрабаваць сябе ў ролі інтэрпрэтатара класічных і сучасных беларускіх драматычных твораў. 


Фармат клуба складаецца з трох частак:
 

 «Дамашняя работа» — чытанне п’есы перад абмеркаваннем кожным удзельнікам асабіста (п’еса дасылаецца па рэгістрацыі); 

 Абмеркаванне прачытанай п’есы з аднадумцамі ў межах сустрэчы; 

 Прагляд сцэнічнага ўвасаблення п’есы, параўнанне трактоўкі рэжысёра са сваёй уласнай (квіткі на спектакль «Вечар» набываюцца асобна кожным удзельнікам). ⠀ 


Мадэратарка клуба — Паліна Лазоўская, студэнтка 4 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў спецыяльнасці «Культуралогія». ⠀ 


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе. Уваход на спектакль «Вечар» па квітках. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Кніжная чытанка «Хто расце ў садзе» ў Кракаве

20.07.2025 (13:00 - 15:00) Парк Беднарскага (Падгужа)

Аромапікнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

24.07.2025 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ