Купалле з Сержуком Доўгушавым у Вашынгтоне

22.06.2025 17:00 - 20:00 Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW) Бясплатнае



У нядзелю, 22 чэрвеня, беларусы Вашынгтона святкуюць Купалле і клічуць далучацца! 




Вядоўцам будзе захавальнік і папулярызатар традыцыйнай беларускай культуры Сяржук Доўгушаў. 

Вас чакае:
 

  • пляценне купальскіх вянкоў 
  •  музыка і песні 
  • танцы і карагоды 
  •  конкурсы і гульні (магчымы нават пошук папараць-кветкі) 
  • купальскае вогнішча 
  •  фотасэт каля вады


 Апранайце вышыванкі і традыцыйныя беларускія строі, каб свята атрымалася атмасферным. Калі нічога тэматычнага ў гардэробе не знойдзецца, можна апрануць белае адзенне. 

З ежы і пітва, як заўсёды, кожны можа прынесці штосьці сваё да агульнага стала. 

Вазьміце з сабой яшчэ:

  • кветачкі / галінкі / ліяны / травы для пляцення вянкоў; 

  •  вялікія тэнты / намёты; 

  •  раскладныя крэслы; 

  •  кішэнныя ліхтарыкі і электрычныя паходні на батарэйках; 

  •  сродак ад камароў; 

  • дровы, калі ёсць магчымасць. 



Уваход вольны! 




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Павел Севярынец у Варшаве

09.08.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ