4 траўня, у чацвер, у прасторы Create Culture Space адбудзецца прэзентацыя галерэі беларускай дызайн-студыі HutkaSmachnaa. Галерэя адкрылася ў Create Culture Space і працуе па прынцыпе аднаго акна ці вітрыны.
Дата: 4 траўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Create Culture Space, Karmelitų g. 5, Вільня
HutkaSmachnaa вы дакладна ведаеце па файных рэчах, якія нагадваюць вам пра Беларусь: фірмовыя цягнікі, хаткі як у менскай Асмолаўцы, футболкі з надпісам «Miensk». Ужо з’явіліся і новыя арт-аб’екты.
Пра навінкі, пра эміграцыю, пра ўсё, што цяпер вызначае мастацкае жыццё HutkaSmachnaa раскажа на прэзентацыі заснавальнік HutkaSmachnaa Андрэй Бусел. Абяцае, гэта будзе лекцыя аб рэалізацыі праектаў не ў той час і не ў тым месцы. А што можа быць цікавей?
Уваход вольны.