Павучы вечар «KANVA SHABASH» ва Уроцлаве

06.05.2023 18:00 - 21:00 (Tadeusza Kościuszki 35A) Бясплатнае

6 траўня ва Уроцлаве адбудзецца атмасферны майстар-клас, прысвечаны традыцыйнай культуры — KANVA SHABASH з Настай Васючэнка, дызайнеркай і заснавальніцай folk fashion брэнда KANVA.



Дата: 6 траўня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Tadeusza Kościuszki 35A, Wrocław


KANVA SHABASH, альбо Павучы вечар, — гэта нішавы майстар-клас па вырабе саламянага павука-абярэга.

Мы збіраемся разам, каб працягваць традыцыі ў сучаснасці, каб падтрымліваць адзін аднаго і ствараць прыгожае ўласнаруч. Гэта заўсёды медытатыўная, таямнічая дзея пры свечках і пад тэматычны плэйліст.

Што будзе адбывацца:

Даведаемся пра гісторыю паходжання павукоў і народныя звычаі

Пазнаемімся з традыцыйнай тэхнікай пляцення і асаблівасцямі матэрыялу

Змайструем асабістага інтэр’ернага павука з саломкі



Усё ў цудоўнай кампаніі, пад гарбатку, музыку і размовы.

Усе матэрыялы прадастаўляюцца.

Кошт удзелу: 170 PLN


Колькасць месцаў абмежаваная! Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Імпрэза «Чалавек з крылатай фантазіяй» у Мінску

15.07.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ