У пятніцу, 20 студзеня а 16-й, у віцебскай ратушы прэзентуюць інклюзіўны праект «Фундамент творчасці».
Дата: 20 студзеня
Час: 16.00
Месца: Ратуша, вул. Леніна, 36, Віцебск
На працягу 2022 года ў Віцебску і Лепелі праходзілі выязныя майстар-класы па валянні з воўны, дзе людзі з інваліднасцю — дзеткі і дарослыя — стваралі мініпалотны з воўны на вольную тэму.
А пасля ўсе творы злучылі ў вялікую агульную кампазіцыю — яе і прэзентуюць на выставе.
У праекце ўзялі ўдзел больш за 170 чалавек. 50 з іх — людзі з інваліднасцю па зроку.
Прыходзьце ж паглядзець, што атрымалася!
Выстава будзе працаваць да 12 сакавіка.