• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Гомель

Выстава «Спасава Слабада» ў Гомелі

Пачатак: 20.01 (16:00)
Канец: 27.02 (18:00)
філіял Веткаўскага музея
(Гомель, плошча Леніна, 4)
Google

У пятніцу, 20 студзеня, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца новая выстава «Спасава Слабада».



Дата: 20 студзеня

Час: 16.00 — адкрыццё выставы

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4, Гомель


Спасава слабада — адна з самых паэтычных і маляўнічых частак Гомеля, якая працягнулася ад княскага парка паралельна цячэнню Сажа.


Гэта некалькі кварталаў, утвораных вуліцамі Пралетарская (былая Фельдмаршальская), Камісарава (Князя Паскевіча), Пляханава (Спаская), Маісеенка (Палявая), Гагарына (Ветраная), Фрунзэ (Свячная).


Спасава слабада была адным з самых заможных і дагледжаных раёнаў, які стварыў Гомелю імідж горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і саматужнікаў.


Выстава «Спасава Слабада» — сумесны праект Веткаўскага музея і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.


На ёй прадстаўленыя асабістыя рэчы, якія належалі гомельскім стараабрадцам, жыхарам Спасавай слабады. Паслядоўна, ад вобраза храмаў да вобраза жылых будынкаў, распавядаецца пра архітэктурны воблік гэтай часткі горада, паказваюцца копіі дакументаў, што зберагаюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Расіі.


Прадметы археалогіі распавядаюць пра самы ранні этап існавання слабады — першую палову XVIII ст. А падборка графічных выяваў стараабрадніцкай Ільінскай царквы паказвае мастацкае ўспрыманне храма, пачынаючы ад сярэдзіны ХХ ст. і да сучаснасці.



« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип