Выстава «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!» у Мінску

20.01.2023 - 26.02.2023 16:00 - 19:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 5 рублёў

У пятніцу, 20 студзеня а 16-й, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адкрываецца выстава «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..».




Дата: 20 студзеня

Час: 16.00

Месца: літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, Мінск


Прысвечана яна трываламу сяброўству двух беларускіх літаратараў — Петруся Броўкі ды Пятро Глебкі.


Пра трох сяброў — Петруся Броўку, Пятра Глебку і Кандрата Крапіву — хадзіў жарт, які ўспамінала Ларыса Александроўская: «Скажаш: „Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!“ — і абодва Петрусі рагочуць, а дадасі яшчэ: „...і сцеражыся крапівы“, і ўжо весела смяюцца ўсе ўтрох, з Кандратам Кандратавічам».


Значныя этапы свайго жыцця Петрусі прайшлі разам — крытычна разбіралі творы адзін аднаго, пісалі адзін аднаму вершы, стваралі сумесныя праекты (і нават прыдумалі новага аўтара), прадстаўлялі Беларусь на міжнародных пасяджэннях і сесіях Генеральнай Асамблеі ААН.


На адкрыцці будзе багата гісторый з творчага і асабістага жыцця Броўкі і Глебкі: у якіх праектах, недатычных да паэзіі, яны ўдзельнічалі разам, чаму сталі героямі верша Міхаіла Ісакоўскага пра рэпку і маркоўку, якія непаразуменні ўзнікалі паміж Петрусямі, хто такі Лукаш Бандылевіч і інш.


Створана выстава сумесна з музеем гісторыі беларускай літаратуры, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і архівам-музеем літаратуры і мастацтва.


На адкрыццё ўваход вольны!







Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ