Прэзентацыя кнігі “Сакатала Бочачка” ў Маладэчне

06.09.2017 18:00 - 18:00 Музычны каледж імя Агінскага (Г. Маладэчна, вул. Харужай, 52) Уваход вольны

“Сакатала бочачка” – новая кніга вядомага спецыяліста ў галіне кулінарнай справы Алеся Белага (Кухмiстра Верашчакi) па гісторыі самых важных і знакавых алкагольных напояў Беларусі. У большасці выпадкаў яны былі цалкам забытыя ў нашай краіне, адкінутыя таталітарным дваццатым стагоддзем як “чужынскія”. Аўтар праз дакладнае вывучэнне пісьмовых і візуальных крыніц імкнецца вярнуць забытыя традыцыі ў кантэкст сучаснасці. Перад вамі – унікальны ілюстраваны даведнік, надзейная крыніца ведаў і вобразаў у “пікантнай” і зусім мала знанай сферы айчыннай гісторыі і культуры.

Менавіта Маладэчна абранае як месца першай прэзентацыі ўвогуле – як прызнанне таго велізарнага патэнцыялу які гэты горад мае ў развіцці культурных традыцый, якія карэняцца ў шматвекавой гісторыі ВКЛ.

6 верасня, серада, 18 гадзіна, музычны каледж імя Агінскага. Прыходзьце, будзе цікава!  Аўтар.

Уся інфармацыя пра кнігу даступная на яе афіцыйнай старонцы – sakatala.by.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 15:00 - 27.02.2026 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21)

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Znich у Беластоку

13.02.2026 (19:00 - 22:00) MOTO PUB (Młynowa 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ