16 траўня ў Варшаве адбудзецца міжнародны семінар «Мова і ідэнтычнасць: як яны звязаныя?». Падзея будзе прысвечаная ўплыву мовы на фарміраванне нацыянальнай і культурнай самасвядомасці.
Сярод удзельнікаў івэнту — навукоўцы, эксперты, выкладчыкі, студэнты, прадстаўнікі дыяспары і палітыкі, а таксама ўсе, каму важныя пытанні нацыянальнага адраджэння. У якасці спікераў выступяць Вінцук Вячорка, Андрэй Вардамацкі, Курт Вулгайзер, Яраслаў Крывы, Пётра Рудкоўскі, Володимир Кулик (Украіна), Павел Баркоўскі, Аксана Акуневіч, Інна Волосевіч (Украіна).
Падчас семінара будуць абмяркоўвацца ключавыя тэмы, у тым ліку:
Пасля серыі выступаў і абмеркаванняў адбудзецца круглы стол, на якім удзельнікі змогуць падыскутаваць па найбольш вострых пытаннях моўнай палітыкі.
Падрабязней з праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.
Дата: 16 траўня 2026 г.
Месца: Варшава (канкрэтны адрас арганізатары паведамяць удзельнікам пасля рэгістрацыі)
Фармат: афлайн + анлайн