Барахолка ў Вільні

23.11.2024 17:00 - 19:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20) Бясплатнае
 


У суботу, 23 лістапада, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці — барахолка.







Дата: 23 лістапада

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня




У кожнага ёсць рэчы, якія ўжо не патрэбныя, але ў добрым стане і могуць спатрэбіцца новаму гаспадару. 

Тут вы можаце набыць ці прадаць адзенне, абутак, цацкі, кніжкі і шмат іншага.


У праграме:

 Лекцыя па рацыянальным выкарыстанні ў модзе, якую правядзе Таццяна Сайета, стылістка і іміджмэйкерка, настаўніца Школы стылю.

Майстар-клас па апсайклінгу адзення, дзе вы зможаце ўпрыгожыць любімае адзенне і зрабіць ручную шаўкаграфію. 

Кошт удзелу — 10 еўра. Патрэбная рэгістрацыя па спасылцы. 



Будзе таксама дзіцячая зона, гарбатка і прысмакі. 

Прыносіць з сабой прысмакі да агульнага стала дужа вітаецца. 



Калі жадаеце штосьці прадаць, рэгіструйцеся па спасылцы, каб для вас падрыхтавалі месца. Кошт арэнды — 5 еўра. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Прэзентацыя Чырвонай кнігі ў Мінску

07.05.2026 (18:00 - 20:00) ФАРМДОМ (вул. Валгаградская, 4/1 (3 паверх))

«Polyn» у Вільні

28.05.2026 (19:00 - 21:00) Paviljonas (Pylimo 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ