«Што рабіць з Беларуссю?» Анлайн-прэзентацыя справаздачы

22.07.2022 13:00 - 14:30 анлайн Бясплатнае
22 ліпеня Украінскі інстытут будучыні запрашае на анлайн-прэзентацыю справаздачы «Што рабіць з Беларуссю: логіка ўплыву на краіну».



Дата: 22 ліпеня

Час: 13.00 (час мінскі і кіеўскі)

Месца: эфір на фэйсбук-старонцы Украінскага інстытута будучыні


Сёння Беларусь выкарыстоўваецца Крамлём для узброенай агрэсіі супраць Украіны. Палітычная сістэма ў краіне сістэматычна стварала ўмовы для распаўсюджвання расійскай прапаганды.

Але гэтых ведаў недастаткова для таго, каб Украіна магла зразумець унутраныя працэсы Беларусі і пабудаваць правільную знешнепалітычную стратэгію пасля вайны.


З прэзентацыі вы даведаецеся, як Беларусь выглядае з пункту погляду Украіны:

Якія асноўныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе?

Як беларусы ставяцца да вайны ва Украіне?

Ці выступаюць беларусы за адзіную саюзную дзяржаву з Расеяй?

Якая верагоднасць падзення эканомікі Беларусі з-за ўздзеяння санкцый?

Чаму расейская прапаганда ў Беларусі працуе не так, як хацелася б Крамлю?

Якія асноўныя стратэгічныя інтарэсы Украіны ў дачыненні да Беларусі і якія мэханізмы ўздзеяння ёй трэба прымяніць, каб узмацніць уплыў на суседзяў?


Дакладчык — Ігар Тышкевіч, эксперт праграмы «Міжнародная і ўнутраная палітыка».




Вам можа быць цікава

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Кмітансамбль і Applepicker у Берліне

12.05.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Salon» (Otto-Braun-Straße 70-72)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ