Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 19:00 - 21:00 Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12) 120 PLN
11 траўня, у панядзелак, каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Кракаве спектакль «Валізка».

Такое іншым разам здараецца — чалавек губляе сям’ю, сяброў, здароўе, не ведае свайго сапраўднага прозвішча, не разумее сэнс свайго існавання і не адчувае зямлі пад нагамі.

Але аднойчы яго нападкае Вялікі Момант...

Франсуа Жако выпраўляецца ў музей катастрофы, дзе ён зробіць нечаканае адкрыццё.

Спектакль пра сённяшнее навязлівае прадчуванне вайны, адчуванне адказнасці перад радзімай. Спектакль пра годнасць.

Рэжысер — Аляксандр Гарцуеў.

У ролях — Андрэй Дробыш, Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Зоя Белахвосцік, Зміцер Есяневіч.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Квіткі коштам ад 120 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 17:00 - 22.05.2026 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Максімам Шведам у Будве (Чарнагорыя)

13.05.2026 (19:00 - 21:00) галерэя «Auditoria Budva»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ