Літаратура
Канец: 14.05 (21:00)
кнігарня Interbok
Сустрэча з беларускімі выдаўцамі ў Стакгольме
Пачатак: 14.05 (19:00)Канец: 14.05 (21:00)
кнігарня Interbok
(Стакгольм , Hantverkargatan 32)
У аўторак, 14 траўня, беларускія літаратары ладзяць у Стакгольме сустрэчу з прэзентацыяй кніг.
Дата: 14 траўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Стакгольм
Вы даведаецеся пра тое, адкуль бяруцца кнігі на беларускай мове ў Швецыі і іншых краінах, іх шлях ад моманту з’яўлення на свет і да палічак кнігарняў.
Падчас сустрэчы прэзентуюць беларускія выдавецтвы, якія працуюць паза межамі Беларусі, іх праэкты і аўтары, з якімі яны супрацоўнічаюць.
Удзел бяруць:
Андрэй Янушкевіч
Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская
Дзмітры Строцаў
Уваход вольны.